казкі
пра ўстойлівае развіццё
Зборнік казак і планы заняткаў

Найлепшы спосаб пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця!

Мы, Агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў «Інтэракцыя», радыя прадставіць вам зборнік казак, які прысвечаны важнай і актуальнай тэме – Мэтам у галiне ўстойлівага развіцця (МУР, англ. Sustainable Development Goals, SDG). У гэтых 17 мэтах зафіксаваны стратэгічныя задачы сусветнай супольнасці, накіраваныя на паляпшэнне жыцця нашай планеты і дабрабыту ўсіх яе насельнікаў.

З'яўленне МУР стала магчымым дзякуючы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), якая прыняла іх у 2015 годзе. Важна адзначыць, што мэты былі распрацаваны з улікам унёску розных культур і нацый, аб'ядноўваючы іх у імкненні да ўстойлівай будучыні.


Мэты ўстойлівага развіцця

Мэты ўстойлівага развіцця — гэта стратэгія ўсяго чалавецтва для таго, каб перадаць наступнаму пакаленню планету ў добрым стане і стварыць умовы для развіцця грамадства, эканомікі і экалогіі.

25 верасня 2015 года дзяржавы-сябры ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Ён уключае 17 Мэт устойлівага развіцця, накіраваных на ліквідацыю галечы, захаванне рэсурсаў планеты і забеспячэнне дабрабыту для ўсіх.
Чаму важна навучаць дзяцей Мэтам устойлівага развіцця?

Адна казка
адна мэта
Менавіта таму мы падрыхтавалі зборнік казак, якія дапамогуць у лёгкай і даступнай форме расказаць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту аб Мэтах устойлівага развіцця і абмеркаваць важныя пытанні, звязаныя з імі.
Частка казак была напісана беларускімі дзяўчынкамі і хлопчыкамі ў снежні 2022 - студзені 2023 года і адабрана на конкурснай аснове. Кожная казка прысвечана адной Мэце ўстойлівага развіцця і раскрывае задачы па яе дасягненню праз гісторыі. Зборнік у фармаце pdf можна спампаваць ніжэй.

*
Наша сумесная будучыня залежыць выключна ад нашай здольнасці жыць у гармоніі з прыродай, падтрымліваць сацыяльную справядлівасць і развіваць "зялёную" эканоміку на аснове сацыяльнай роўнасці. МУР прапануюць нам канкрэтныя арыенціры для практычнага рашэння такіх глабальных праблем, як няроўнасць, кліматычныя змены, разбурэнне прыроды і многія іншыя.
Калі мы, дарослыя, распявадаем дзецям пра Мэты ўстойлівага развіцця, трэба памятаць, што іх разуменне свету адрозніваецца ад нашага. Неабходна выкарыстоўваць простую мову, ілюстрацыі і інтэрактыўныя метады, каб зрабіць матэрыял больш даступным і займальным.
*
Для тых, хто хоча абмеркаваць МУР падрабязней

А па гэтай спасылцы вы знойдзеце запiс вэбінара, на якім мы падрабязна РАСказваЕМ, як лепш працаваць паводле нашай метадычнай праграме.
*
Казкі можна чытаць і абмяркоўваць з дзецьмі асобна, але для глыбейшай прапрацоўкі кожнай тэмы наша каманда стварыла вялікую метадычную праграму з планамі заняткаў па кожнай Мэце ўстойлівага развіцця.
У планах заняткаў вы знойдзеце галаваломкі, гульні, творчыя заданні, казкі, спісы дадатковых матэрыялаў і нават інструкцыі да кулінарнага майстар-класа. Гэтыя планы можна выкарыстоўваць для вывучэння розных аспектаў устойлівага развіцця на занятках у школе, дзіцячым садку ці ў творчай студыі, а можна проста гуляць і выконваць практыкаванні дома з дзецьмі.
*
Знаёмства з Мэтамі ўстойлівага развіцця ў форме гульні дапаможа дзецям стаць грамадзянамі, якія прымаюць адказнасць за свае дзеянні і падзяляюць каштоўнасці, неабходныя для ўстойлівай і шчаслівай будучыні. То-бок гэта дазволіць ім лепш разумець узаемасувязь паміж сабой і навакольным светам.


Мы верым
у вас!
Мы верым у вас і ў важнасць вашай ролі ў фармаванні будучых пакаленняў. Спадзяемся, што гэтая метадычная праграма дапаможа вам упэўнена ўкараніць Мэты ўстойлівага развіцця ў вашу педагагічную практыку і натхніць дзяцей на актыўны ўдзел у стварэнні лепшага і ўстойлівага свету.

Чакаем вашых водгукаў
на пошту
interakcia.agency@gmail.com
Мы будзем рады атрымаць водгукі ад вас і вашых дзяцей аб тым, ці спадабаліся казкі і ці дапамаглі яны лепш зразумець складаныя пытанні, звязаныя з устойлівым развіццём нашай планеты і нашага грамадства.

З найлепшымі пажаданнямі,
каманда Агенцтва «Інтэракцыя».
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website